КДБ затрымаў трох чалавек за выбух у Віцебску
Сам выбух характарызуецца як хуліганства.
У афіцыйным паведамленні на сайце КДБ гаворыцца, што каля 19 гадзін каля віцебскага ўпраўлення КДБ адбыўся выбух. Узарвалася прымітыўнае самаробнае піратэхнічнае прыстасаванне. Выбух пашкодзіў два вокны будынка.
Паводле папярэдніх ацэнак, гэта быў кардонны ці пластмасавы тубус, начынены 50-70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў бляшанку ёмістасцю 0,25-0,33 л без паражальных элементаў.
Па справе выбуху ўжо затрыманыя тры чалавекі. Як паведамляе КДБ, адзін з затрыманых мае вонкавыя прыкметы адхілення ад звычайных паводзін і раней тэлефанаваў у КДБ з некарэктнымі выказваннямі на адрас органаў улады.
З нагоды выбуху пачалі крымінальную справу паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
Фота — yugopolis.ru