Кэтрын Эштан: выбар за Беларуссю

Такую заяву зрабіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 15 кастрычніка на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін ЕС.

"Мы гатовы падтрымаць любыя пазітыўныя змяненні, але мы таксама гатовы рэагаваць, калі ўбачым пагаршэнне сітуацыі. Выбар за Беларуссю", — сказала яна.

Эштан адзначыла, што ў час сустрэчы, што прайшла ў панядзелак, кіраўнікі МЗС абмеркавалі вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі. "Парламенцкія выбары сталі яшчэ адной упушчанай магчымасцю правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, — лічыць Эштан. — Мы таксама вельмі заклапочаны ростам выпадкаў пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі і ціску на іх, як і дыпламатычным крызісам паміж Беларуссю і Швецыяй".

Гаворачы пра двухбаковыя адносіны Еўрасаюза і Беларусі, Эштан падкрэсліла, што яны залежаць ад таго, ці прадэманструе Беларусь прагрэс у сферы правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона. "Да гэтага моманту наша палітыка [адносна Беларусі] застаецца нязменнай, — цытуе словы Эштан БелаПАН. — У сувязі з гэтым мы працягнулі дзеянне абмежавальных мер яшчэ на год. Мы неаднаразова заяўлялі, што вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітзняволеных будуць ацэнены станоўча".


Савет Еўрасаюза працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі