Хакеісты мінскага "Дынама" Плат, Лаланд, Лінгле сталі грамадзянамі Беларусі
У 2014 годзе яны змогуць згуляць за нацыянальную зборную нашай краіны.
Хадайніцтвы канадскіх хакеістаў, якія гуляюць за мінскае "Дынама", задаволіў кіраўнік краіны. Джэф Плат, Кевін Лаланд і Шарль Лінгле ўжо атрымалі беларускія пашпарты, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што ідэя ўмацаваць беларускую зборную перад чэмпіянатам свету 2014 года канадскімі легіянерамі ўзнікла каля года таму. Плат і Лінгле — нападаючыя, Лаланд — брамнік.
На фота другі злева Шарль Лінгле, трэці Джэф Плат (forum.hcdinamo.by)