Хілары Клінтан — за жорсткія крокі супраць афіцыйнага Мінска
Дзяржсакратар ЗША занепакоеная сітуацыяй у Беларусі.
Такую заяву яна зрабіла сёння ў Вільні на канферэнцыі Супольнасці дэмакратый, якая распачалася 28 чэрвеня. Са словаў спадарыні Клінтан, ЗША глыбока занепакоеныя падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. У прыватнасці яна звярнула ўвагу на тое, што ў Мінску брутальна разганяюць мірныя дэманстрацыі, маўклівыя акцыі пратэсту, збіваюць журналістаў.
Хілары Клінтан заявіла, што будуць весціся размовы пра ўвядзенне больш жорсткіх крокаў, каб у Беларусі спыніліся парушэнні правоў чалавека, перадае Радыё Свабода.