Хосні Мубарака прыгаварылі да пажыццёвага зняволення

Такі ж самы прысуд атрымаў і былы міністр унутраных справаў Хабіба аль-Адлі. 

Як паведамляе Associated Press, пасля абвяшчэння прысуду былому прэзідэнту ў залі прагучалі выкрыкі з патрабаваннямі пакараць Мубарака смерцю. Затым завязалася бойка і пасля гэтага асуджаных хутка вывелі з залі.

Хосні Мубарак прысутнічаў пры вынясенні прысуду. Палітыку нядаўна споўнілася 84 гады. У суд яго даставілі на верталёце з турэмнай лякарні і ўвезлі ў залю на інвалідным вазку. Сваё пакаранне Мубарак будзе адбываць у лякарні турмы Тора пад Каірам.

Пры ўладзе ён знаходзіўся амаль 30 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі