Кіраўніца Нацбанка абяцае, што дэвальвацыі не будзе
Нацыянальны банк не бачыць падставаў для правядзення дэвальвацыі ў краіне.
Пра гэта 21 лістапада заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова. "Дэвальвацыя ў нас не праглядаецца і не пралічваецца. На даляглядзе яе няма", — перадае БелаПАН яе словы.
Ермакова таксама паведаміла пра пазітыўныя змены на рынку дэпазітаў, дзе назіраецца невялікі прыток па ўкладах у беларускіх рублях.
Акрамя таго яна адзначыла, што валютныя ўклады таксама растуць, прычым трохі больш высокімі тэмпамі, чым у беларускіх рублях, але не так, як гэта было ў трэцім квартале.
Нагадаем, што ў кастрычніку насельніцтва пачало здымаць грошы з рублёвых укладаў. Нацбанк разлічваў у лістападзе пераламіць гэтую тэндэнцыю.
Фота — kp.by