Кіраўніцтву справамі прэзідэнта больш не патрэбны новы iPhone

Нагадаем, што 3 кастрычніка фурор зрабіла тэндарная абвестка галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Чыноўнікі хацелі купіць нядаўна запушчаны ў продаж iPhone 5. Паказваліся дакладныя параметры: аб'ём памяці 64 Гб, меркаваны кошт — 13 мільёнаў рублёў. І гэта пры тым, што афіцыйна ў Беларусі гэты апарат яшчэ не прадаецца.

Аднак ужо 4 кастрычніка журналістам "Комсомольской правды" чыноўнікі заявілі, што абвестка аб закупцы была памылковай інфармацыяй. Людзі, якія яе размясцілі, ужо нібыта пакараныя, і вельмі сур'ёзна.


Фота — ibtimes.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі