Кіраўнік МЗС Польшчы нагадаў Лукашэнку пра "лівійскія ўрокі"
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што сітуацыя на Арабскім Усходзе стане ўрокам для беларускіх уладаў.
"Спадзяюся, што ўлады Беларусі зробяць высновы з таго, што сёння робіцца ў Каіры, Тунісе, Трыпалі і зразумеюць тое, што мы ў Польшчы зразумелі шмат гадоў таму: дыялог з апазіцыяй і шлях да дэмакратызацыі, да трансфармацыі — найлепшае рашэнне для ўсіх", — заявіў ён.
Па словах міністра, толькі вызваленне беларускіх палітвязняў створыць асновы для дыялогу з Мінскам і збліжэння Беларусі з Еўропай, перадае РАР.