Арганізатара акцыі "Стоп бензін" аштрафавалі на 455 літраў бензіна

Дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "За Аўто" Арцём Шаркоў сёння быў аштрафаваны на 1 мільён 50 тысяч рублёў. Прыкладна, столькі ж каштуе 455 літраў самага папулярнага бензіна Аі-92. Суд Ленінскага раёна пакараў яго за "парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах". Пра гэта Шаркоў паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё.


Нагадаем, 28 красавіка ў Мінску і ў іншых гарадах Беларусі прайшла акцыя "Стоп-бензін" — аўтааматары пратэставалі супраць павышэння коштаў на паліва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі