Кіраўнікоў БРСМ шукаюць праз абвесткі ў газетах (фота)
Цікавая абвестка з'явілася ў Дзяржынскай раёнцы.
У ёй абвешчаны конкурс на вакантную пасаду першага сакратара Дзяржынскага райкаму Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Патрабаванні да кандыдата: вышэйшая адукацыя, "жаданне і ўменне працаваць з навучэнскай і працоўнай моладдзю".
Аб'ява чамусьці падпісаная ад імя Дзяржынскага райвыканкаму.
Фота: chubat.livejournal.com