Кіраўніцтва ТНТ не турбуе, што канал не ўбачаць у Мінску

Аднак ніякіх стратаў ад гэтага тэлеканал несці не будзе, патлумачыў Еўрарадыё адзін з мэнэджараў ТНТ.


Мэнэджар ТНТ: “Ад расійскага канала ТНТ вы ніякай рэакцыі не пачуеце. Нам абыякава”.


Супрацоўнік тэлеканала адзначаў таксама, што ні ён, ні кіраўніцтва не ведае пра знікненне ТНТ з сеткі мінскага вяшчання.


Нагадаем, папулярны расійскі тэлеканал ТНТ знік з мінскай сеткі тэлевяшчання 1 чэрвеня. Цяпер ТНТ можна глядзець праз спадарожнікавую талерку і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA ад Белтэлекама. На Космас-ТВ тэлеканал ТНТ не транслюецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі