Кіроўца Opel Vectra збіў школьнікаў на пешаходным пераходзе і ўцёк
Здарэнне адбылося ўвечары 7 студзеня ў Магілёве. Вадзіцель не меў права на кіраванне аўтамабілем.
Мужчына на аўтамабілі збіў падлеткаў на рэгуляваным пешаходным пераходзе. З месца здарэння ён уцёк, але быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, паведамляе БЕЛТА.
У выніку аварыі юнак 1997 года нараджэння атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Стан дзяўчыны 1996 года нараджэння ацэньваецца як цяжкі. Пацярпелыя знаходзяцца ў Магілёўскай абласной лякарні.
БелаПАН дадае, што вадзіцель-жыхар Магілёва, 1989 года нараджэння, не меў правоў на кіраванне аўтамабілем. У 2008 годзе ён быў іх пазбаўлены за кіраванне ў нецвярозым стане. У 2011-м тэрмін пазбаўлення скончыўся, але мужчына паўторна не здаў на правы.
Фота — bymedia.net