Кітайцаў у Беларусі стала больш у 20 разоў, а беларусаў менш на паўмільёна
Кожны чацвёрты перастаў лічыць беларускую мову роднай, але столькі ж чалавек карыстаецца ёй дома. Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі перапісу насельн
За 10 гадоў беларусаў стала менш на 541 тысячу чалавек. Цяпер у
нашай краіне жыве 9,5 мільёнаў чалавек 140 нацыянальнасцяў. 84 працэнты з
іх беларусы, 8% рускія, 3% палякі, 2% украінцы, 0,1% яўрэі, а таксама
1355 казахаў, 66 ліцвінаў, 23 японцы, 17 шведаў, 2 ціндынцы (малы народ
заходняга Дагестана), адзін рутулец і сібірскі татарын.
Дарэчы, размеркаванне нацыянальнасцяў па абласцях адрозніваецца. Так, напрыклад, на Гарадзеншчыне амаль кожны чацвёрты – паляк.
Адзначым,
што рускіх і ўкраінцаў стала на траціну менш, а вось кітайцаў, якія
стала пражываюць у Беларусі, пабольшала ў 20 разоў.
Найбольш
насельніцтва скарацілася ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. А
вось жыхароў Мінска наадварот стала больш на 156 тысяч. Цяпер у сталіцы
жыве 1 мільён 837 тысяч чалавек.
Скарачаецца
насельніцтва толькі ў вёсцы, гараджанаў становіцца толькі больш. Расце і
сама колькасць гарадоў, цяпер іх на 8 больш, а ў 13 гарадах краіны жыве
не менш за 100 тысяч чалавек.
Як адзначыла намесніца кіраўніка Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, беларусы, як і астатнія еўрапейцы, старэюць.
"Насельніцтва
лічыцца старым, калі асобаў 65 год і старэй больш за 7 працэнтаў. У
Беларусі гэтая лічба складае больш за 14 працэнтаў".
Беларуская
мова родная для 60% насельніцтва Беларусі. Пры тым карыстаецца ёй
толькі кожны чацвёрты. Асноўнай жа мовай насельніцтва з'яўляецца руская,
на ёй гаворыць больш за 6,5 мільёнаў беларусаў. Адзначым, што 10 гадоў
таму дома па-беларуску размаўляла амаль 37% жыхароў краіны, а роднай
"мова" была для 85,6% беларусаў.
Свабодна
валодае англійскай мовай толькі адзін чалавек з 21, нямецкай – 138 тысяч
чалавек. У параўнанні з 1999-м годам гэтыя лічбы выраслі у 3 разы.
Адукаванасць
беларусаў у параўнанні з 1999-м годам павялічылася на 5 працэнтаў.
Цяпер 90% людзей старэйшых за 15 гадоў маюць мінімум базавую адукацыю.
Зусім неадукаваных па-ранейшаму застаецца 0,4 працэнты. Вышэйшую
адукацыю мае кожны шосты.
У 11% беларусаў дзве
крыніцы даходаў, на адзін заробак жыве 86% краіны, а больш за 23% вісіць
у кагосьці на шыі, у асноўным гэта моладзь да 20 год. Сярод
працаздольных людзей працуе 70 працэнтаў.
Знізіўся
інтарэс моладзі і да афіцыйнага шлюбу. Пабраныя шлюбам толькі 62
працэнты мужчын і 52 жанчын старэйшых за 15 год. А вось колькасць
людзей, якія жывуць разам, але не распісаныя, павялічылася з 5 да 8
працэнтаў, у асноўным гэта моладзь 18-24 год.
На 1000 мужчын сёння ў Беларусі 1150 жанчын, але ў вёсцы жанчын наадварот не хапае.
Увогуле смяротнасць мужчын узрасла, таму павялічылася колькасць удоў, іх больш за 810 тысяч.
Фота: kp.by