Клуб Re:Public распачаў серыю летніх вечарынак

“Лета – перыяд актыўнага адпачынку і мы хочам, каб усе адпачывалі актыўна, многа і даступна! – тлумачыць ідэйны натхняльнік і арганізатар вечарынак Зміцер Шапялевіч. -  Па пятніцах у нас рэтра-праект “Рэспубліканскае рэтра”. А па суботах  “Summer Session” – гэта розныя стылі электроннай музыкі  drum'n'Bass, dubstep, jungle і  шмат чаго іншага!”

Каб зрабіць летнія вечарынкі больш разнастайнымі, клуб запрашае і замежных гасцей. Так, ужо 21-га ліпеня з сапраўдным шоў Re:Public  наведае дыджэй з Амерыкі.  Але арганізатары пакуль не раскрываюць усе сакрэты і запрашаюць сачыць за падрабязнасцямі на сайце клуба, а таксама ў афішы Еўрарадыё.

Да 1.00 уваход на вечарынкі вольны, а тым, хто спазніўся, давядзецца заплаціць даволі дэмакратычную суму за квіток. І не забудзьцеся: на начныя імпрэзы ў Re:Public  могуць трапіць асобы, якім ёсць18 гадоў.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі