Кобрынскім фермерам за свежыя агуркі плацяць кансерваванымі
Мясцовы кансервавы завод перайшоў да бартарнай эканомікі. У прадпрыемства банальна няма грошай, каб закупіць прадукцыю.
Таму за прадукцыю фермерскіх гаспадарак яно гатовае плаціць тым, што вырабляе. То бок, замест грошай вяскоўцы могуць атрымаць агуркі і памідоры ў слоіках. Між тым яны здаюць заводу свежую гародніну.
Кобрынскі кансервавы завод на мяжы банкруцтва і не можа атрымаць крэдыт у банка, таму вымушаны прапаноўваць бартар. Вяскоўцы на гэта не пагаджаюцца і здаюць садавіну і гародніну ў райпо, але за малыя грошы. Там, напрыклад, яблыкі набываюць па 500 рублёў за кілаграм, паведамляе Белсат.