Колькасць затрыманых за лаянку ў параўнанні з 2012 годам зменшылася

Але спецыяльных “рэйдаў” па выяўленні такіх парушальнікаў грамадскага парадку міліцыянеры не праводзяць. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі 19 сакавіка расказаў начальнік мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Барсукоў.

Барсукоў: “Такіх рэйдаў асаблівых няма. Супрацоўнікі міліцыі працуюць па сістэме адзінай дыслакацыі. Туды ўваходзіць і патрульна-паставая, і АМАП, і ДАІ — усе, хто на вуліцы задзейнічаны. Канешне, яны працуюць і ў грамадскіх месцах, на прыпынках грамадскага транспарту. Таму, незалежна ад таго, у грамадскім гэта месцы, у бары-рэстаране, ёсць такая практыка — так, прыцягваем да адказнасці. Але я скажу, што значна менш, чым за той жа перыяд мінулага года прыцягнута”.

У тым, што сведкамі ў судзе супраць такіх парушальнікаў найчасцей выступаюць супрацоўнікі міліцыі, Барсукоў не бачыць нічога заганнага.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі