Кошт білета ў гомельскую карцінную галерэю можа скласці 100 тысяч рублёў

Гэтая акцыя атрымала назву “Дзень падзякі”. Ідэя яе правядзення належыць дырэктарцы карціннай галерэі Людміле Шымбалёвай. Штуршком для такога кроку паслужыла наведванне гамяльчанкай вядомага амерыканскага музея — нью-ёркскага Мэтраполітэн, піша газета “Гомельскія ведамасці”. Звычайны білет у ім каштуе 25 долараў, але заплаціць можна як у некалькі разоў менш, так і больш. Такім чынам, кожны панядзелак гамяльчане і госці горада змогуць наведаць галерэю за кошт, які будуць вызначаць самі.

Фота музея Метраполітэн — muzeimira.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі