Кошт талончыка ў мінскім тралейбусе павінен быць 2250 рублёў

Дырэктар інстытута транспарту "Транстэхнiка" Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Валерый Міленькі прыводзіць параўнальныя цэны праезд у суседніх краінах.

Міленькі: "Масква — у наземным транспарце ў беларускіх рублях 4470 рублёў, у метро — 5 тысяч. Варшава — 5150 беларускіх рублёў. Вільня — 4220 беларускіх рублёў. Кіеў — наземны транспарце агульнага карыстання — 930 беларускіх рублёў, у метро — 1240 рублёў".

Аднак нягледзячы на гэта, падаражання праезду ў бліжэйшы час не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі