Кудрын: Пытанне аб адмове ў выплаце I траншу крэдыту Мінску не стаіць
Аднак Расія можа ўлічыць праблему абмежавання імпарту пры далейшым крэдытаванні Мінска, заявіў кіраўнік Мінфіна Расіі Аляксей Кудрын.
Пытанне аб адмове выплачваць першы транш крэдыту Беларусі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС не стаіць, аднак Расія можа ўлічыць праблему абмежавання імпарту пры далейшым крэдытаванні Мінска, заявіў кіраўнік Мінфіна Расіі Аляксей Кудрын, паведамляе РИА Новости.
"Забарона імпарту Беларуссю уваходзіць у супярэчнасць як з Мытным саюзам, але ў дадзеным выпадку не трапляе пад умовы крэдыту. Але не выключана, што мы можам падняць такое пытанне, калі гэта будзе істотна абмяжоўваць гандаль з Расіяй", - сказаў Кудрын.
Нагадаем, намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Андрэй Сляпнёў раней заявіў, што Расія можа перагледзець крэдытнае супрацоўніцтва з Беларуссю, калі тая працягне абмяжоўваць імпарт.
фота:livejournal.com