Куды зніклі дзясяткі тысяч заўзятараў на матчы Беларусь — Грузія?

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на аўторкавым адборачным матчы чэмпіянату свету паміж зборнымі Беларусі і Грузіі на мінскім стадыёне "Дынама" былі 13 тысяч чалавек.

А яшчэ 15 кастрычніка тэлеканал "Сталічнае тэлебачанне" паведамляў пра... 27 тысяч прададзеных білетаў на гэты матч. Учора раніцай БЕЛТА піша: "На матчы футбалістаў Беларусі і Грузіі чакаецца аншлаг". Нібыта, засталося прадаць толькі тры тысячы квіткоў. Дык куды зніклі людзі?

Варта нагадаць, што ў аўторак за некалькі гадзінаў да пачатку матчу Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам, што на матч беларускай і іспанскай зборных стадыён збіраўся пры дапамозе "адміністрацыйнага рэсурсу". Тады на трыбунах была 31 тысяча чалавек. "На матч з Грузіяй мы людзей збіраць не будзем", — сказаў Лукашэнка. І, сапраўды, заўзятараў прыйшло малавата.

Беларусь выйграла ў Грузіі з лікам 2:0 (фота, відэа галоў і бойкі, табліца)

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі