Купюра ў 200 тысяч рублёў з’явіцца толькі ў сакавіку
Нацбанк працягвае трымаць яе знешні выгляд у сакрэце.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік Упраўлення інфармацыі Нацбанка Аляксандр Цімашэнка:
Цімашэнка: “Да Новага года яе не будзе, і 1 студзеня яе не будзе. Час выхаду новай купюры — канец першага квартала наступнага года. Арыенціровачна гэта сакавік”.
Што да знешняга выгляду купюры, дык Нацбанк працягвае хаваць яго. Цімашэнка тлумачыць гэта мерамі бяспекі — каб фальшываманетчыкі не заняліся падробкамі.