Купюру ў 200 тысяч надрукуюць у I квартале 2012 года
Пра гэта заявіла кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова.
Па яе словах, цяпер купюра знаходзіцца ў працы. З новага года яе чакаць не варта. Але ў першым квартале яна ўжо з'явіцца. Ермакова не стала паведамляць, што будзе намалявана на новай купюры. Кіраўніца Нацбанка сказала, што гэта будзе навагоднім сакрэтам, перадае interfax.by.
Акрамя таго, Ермакова паабяцала, што долар у 2012 годзе ў сярэднім будзе каштаваць 9150 рублёў.