Курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара застаўся ранейшы — 8540 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 10890. Курс расійскага рубля не змяніўся — 271 беларускі рубель.
Нагадаем, у аўторак курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра — на 80.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net