Курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара па-ранейшаму складае 8310 рублёў, курс еўра — 10270 (у пятніцу было 10280 рублёў). Курс расійскага рубля зменшыўся з 261 да 259,5 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра вырас на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net