Курс долара і еўра працягвае расці
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 лютага.
Курс долара вырас з 8380 да 8410 рублёў. Нагадаем, што ўчора курс долара таксама вырас на 30 рублёў.
Працягвае расці і курс расійскага рубля — ён павялічыўся з 276 да 279 беларускіх. Учора расійску рубёль павялічыўся на 1 беларускі.
Курс еўра сёння вырас з 10 930 да 11 080 рублёў. Учора ён зменшыўся з 11 010 да 10 930 рублёў.