Курс долара працягвае зніжацца
Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы ён патаннеў на 10 рублёў.
Цяпер долар каштуе 8230 рублёў. Нагадаем, што ўчора ён не змяняўся, а ў панядзелак таксама крыху знізіўся.
Курс еўра ў сераду зменшыўся — з 10 310 да 10 300 рублёў. Напярэдадні еўра патаннеў на 70 рублёў.
Расійскі рубель сёння трохі падаражэў — з 251 да 251,5 беларускага. Учора таргі расійскім рублём не праводзіліся, бо ў Расіі быў выходны дзень.
Фота — tweem.ru