Курс долара спыніўся
Такія вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара па іх выніках застаўся на ўчарашнім узроўні — 8260 рублёў. Нагадаем, што ўчора ён вырас адразу на 120 рублёў.
Еўра ў чацвер апусціўся з 10 470 да 10 360 рублёў. Учора гэтая валюта вырасла на 50 рублёў.
Расійскі рубель сёння патаннеў з 263 да 261 беларускіх. Учора ён павялічыўся на 1 рубель.
Фота — torange.ru