Курс долара вырас, курс еўра не змяніўся
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 8510 рублёў, курс еўра не змяніўся, ён па-ранейшаму складае 11080 рублёў. Курс расійскага рубля сёння знізіўся — ад учорашніх 275 да 273,5 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак курс долара знізіўся на 10 рублёў, курс еўра знізіўся на 40 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net