Курс долара вырас, а курс еўра знізіўся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 20 рублёў і склаў 8610 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 11240. Курс расійскага рубля не змяніўся — 278,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду курс долара вырас на 40 рублёў, курс еўра вырас на 90.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net