Курс долара вырас на 50 рублёў
Такія вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара вырас з 8240 да 8290 рублёў. Учора ён знізіўся на тыя самыя 50 рублёў.
Курс еўра ў аўторак зменшыўся з 10 460 да 10 450 рублёў. У панядзелак ён таксама панізіўся на 10 рублёў.
Расійскі рубель патаннеў з 256,5 да 255 беларускіх. Напярэдадні ён падаражэў — з 256 да 256,5 беларускіх.
Фота — forexsystem.ucoz.ru