Курс долара вырас на 70 рублёў, курс еўра — на 130
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара складае 8350 рублёў, курс еўра — 10370, курс расійскага рубля вырас з 259 да 263,5 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак курс долара знізіўся на 60 рублёў, а курс еўра вырас на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net