Курс долара ў абменніках ужо 4500 рублёў, еўра – 6400
Менш чым за тыдзень рубель дэвальваваўся на 50%.
Нацбанк Беларусі крыху змякчыў абмежаванне на наяўную валюту. Ён перасунуў планку з 4000 да 4500 рублёў за долар.
Практычна ўсе банкі ўжо выстаўляюць куплю-продаж долара на ўзроўні 4480-4500 рублёў. Курс еўра вагаецца ад 5700 да 6350 рублёў, расійскі рубель — ад 138 да 160.
Такім чынам беларускі рубель менш чым за тыдзень дэвальваваўся на 50%. Нагадаем, 11 траўня кошт долара ў абменніках вырас з 3 да 4 тысяч.
Фота: bymedia