Курс долара знізіўся, а курсы еўра і расійскага рубля не змяніліся
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара знізіўся на 10 рублёў — да 8580 рублёў, курс еўра па-ранейшаму складае 11450 рублёў. Курс расійскага рубля таксама не змяніўся і застаўся ранейшы — 285 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся на 60 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net