Курс долара знізіўся на 30 рублёў, курс еўра — на 120
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара складае 8310 рублёў, курс еўра — 10190. Курс расійскага рубля — 260,5 беларускіх рублёў (учора было 265).
Нагадаем, у чацвер курс долара знізіўся на 10 рублёў, курс еўра — на 20.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net