Курс еўра знізіўся на 150 рублёў
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 20 рублёў і складае 8650 рублёў, курс еўра знізіўся на 150 рублёў — да 11580. Курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 288,5 да 287 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер курс долара знізіўся на 10 рублёў, а курс еўра — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net