Курсы долара, еўра і расійскага рубля выраслі
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 60 рублёў і складае 8630 рублёў, курс еўра вырас таксама на 60 рублёў — да 11170. Курс расійскага рубля вырас ад 276 да 277,5 беларускіх рублёў.
Нагадаем, учора курс еўра знізіўся на 30 рублёў, а курс долара застаўся ранейшы.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net