Курсы долара і еўра знізіліся, курс расійскага рубля не змяніўся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 8500 рублёў, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 10970. Курс расійскага рубля застаўся ранейшы — 270,5 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара вырас на 20 рублёў, а курс еўра знізіўся на 40 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net