Курсы долара і еўра знізіліся, а курс расійскага рубля не змяніўся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара знізіўся на 30 рублёў і складае 8580 рублёў, курс еўра знізіўся на 80 рублёў — да 11060. Курс расійскага рубля не змяніўся і складае 278 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара не змяніўся, а курс еўра знізіўся на 100 рублёў.
Фота — bymedia.net