Курсы еўра і расійскага рубля выраслі, курс долара не змяніўся
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара застаўся ранейшы — 8490 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў і складае 11040 рублёў. Вырас і курс расійскага рубля — ад учорашняга 271 беларускага рубля да сённяшніх 271,5.
Нагадаем, у сераду курс долара знізіўся на 20 рублёў, а курс еўра — на 70.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net