Курсы долара і расійскага рубля выраслі, курс еўра не змяніўся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 30 рублёў і складае 8570 рублёў, курс еўра застаўся ранейшы — 10930. Курс расійскага рубля вырас — ад 271,5 да 272,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак курс долара вырас на 30 рублёў, а курс еўра — на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net