Курсы еўра і расійскага рубля выраслі, курс долара не змяніўся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся, ён па-ранейшаму складае 8530 рублёў, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 11050. Курс расійскага рубля таксама вырас — з 270,5 да 272 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак курс долара вырас на 30 рублёў, а курс еўра — на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net