Кыргызстан абвяргае Лукашэнку і па-ранейшаму хоча выдачы Бакіевых
Пытанне пра выдачу братоў Бакіевых не здымалася з парадку дня двухбаковых перамоваў.
Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Кыргызстана Фарыд Ніязаў 12 снежня агенцтву АКИpress. Апошні раз прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам сёлета 16 траўня гэтага года ў Маскве на Саміце СНД. Праца па дыпламатычных каналах працягваецца.
Ніязаў кажа, што цяжар абвінавачванняў, выстаўленых Жанышу і Курманбеку Бакіевым, настолькі вялікі, што Кыргызстан будзе патрабаваць прыцягнення іх да адказнасці.
Нагадаем, што напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам пытанне пра выдачу Курманбека Бакіева не з'яўляецца праблемай у адносінах дзвюх краін. Таксама беларускі кіраўнік хоча, каб Кыргызстан выдаў Бакіеву пенсію.
Фота — azzzik.livejournal.com