Ладуцька: льготны праезд студэнтам вяртаць не плануем
Старшыня Мінгарвыканкама падчас прамой лініі ў агенцтве БЕЛТА выказаўся наконт таго, ці павінны студэнты і надалей плаціць за праезд у грамадскім транспарце.
Па словах Мікалая Ладуцькі, гэтае пытанне неаднаразова абмяркоўвалася, і ў планах няма вяртання да бясплатнага ці льготнага праезду для студэнтаў. Ён падкрэсліў, што ўвядзенне бясплатнага праезду ў мінулым годзе было абумоўлена эканамічнай сітуацыяй. Цяпер жа ўмовы змяніліся, і неабходнасці ў такой меры няма, сказаў Ладуцька.
Старшыня Мінгарвыканкаму падкрэсліў, што ў сталіцы для моладзі ёсць магчымасць падзарабіць у вольны ад навучання час.
Фота — bymedia.net