Лекар з КДБ падрыхтаваў Някляева да суда

Як паведаміла Еўрарадыё жонка палітыка Вольга Някляева, лекар з КДБ паправіў яго здароўе з дапамогай 10 уколаў. Дый самі Някляевы не хацелі пераносіць суд, каб не зацягваць чаканне.

Вольга Някляева: “Мы самі не хочам, каб суд пераносілі. А што тычыцца стану здароўя, то ён палепшыўся. Яму паставілі 10 уколаў, працэдуры рабілі. Так што, заўтра пачнецца суд, і ён (Уладзімір Някляеў. – Еўрарадыё) будзе на судзе”.

Як паведамляла Еўрарадыё, апошнім часам у Някляева пачалі праблемы са спінай – абвастрыўся радыкуліт. Медычную дапамогу экс-кандыдату ў прэзідэнты, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, аказваў лекар з КДБ.

Па словах Вольгі, настрой ва Уладзіміра Някляева напярэдадні суда баявы. Адзінае, кажа, дасканала вывучыць матэрыялы справы ў яго не было: следчыя на гэта далі мала часу. Але адвакаты, па яе словах, прыходзілі да палітыка перад Радаўніцай і прыйдуць яшчэ сёння, каб у апошні раз перад судом абмеркаваць пазіцыю абароны і падсуднага.

Непакой выклікае, кажа Вольга, толькі разуменне таго, што суд можа зацягнуцца на працяглы час. Асабліва з улікам блізкага 9 мая.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі