Ліберальныя дэпутаты Еўрапарламента — супраць чэмпіянату свету ў Мінску

"Беларусь з'яўляецца апошняй дыктатурай і адзінай краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму ўжываецца і прыводзіцца ў выкананне смяротнае пакаранне", — перадае interfax.by словы шведскага дэпутата ад Folkpartiet Олле Шміта. Еўрадэпутат таксама кажа, што судовыя працэсы ў Беларусі адвольныя, не з'яўляюцца рэдкасцю катаванні ў турмах, адсутнічае павага да ўсіх асноўных правоў чалавека.

Па яго словах, лібералы Еўрапарламента заўсёды крытычна ставіліся да таго, каб Беларусі і Аляксандру Лукашэнку давалі магчымасць праводзіць такое буйное мерапрыемства. Шміт кажа, што мэтай з'яўляецца палітычны прэстыж Лукашэнкі.

Нагадаем, што хакейны турнір мае прайсці ў Мінску ў траўні 2014 года. Супраць яго правядзення выказваліся як прадстаўнікі беларускай апазіцыі, так і замежныя грамадскія і палітычныя дзеячы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі