Лідарам дэмакратычных прафсаюзаў зноў стаў Аляксандр Ярашук
Яго выбралі на пасаду старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у часе з’езду, які праходзіць сёння ў Мінску.
Апроч Ярашука, на гэту пасаду прэтэндаваў старшыня незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. Таксама вылучалі прадстаўніка Беларускага незалежнага прафсаюза Аляксандра Каралёва. Аднак гэты кандыдат сам зняўся і заклікаў галасаваць за Аляксандра Ярашука, бо той “больш дасведчаны”.
Ярашук узначальвае Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў з 2002 года. У сваім выступе на з’ездзе ён падкрэсліў, што Кангрэс — гэта не палітычная арганізацыя і таму не ставіць перад сабой палітычных мэтаў, інфармуе БелаПАН.