Ліга Еўропы: "Гомель" сёння гуляе з "Ліверпулем"

Падзея гістарычная — дагэтуль беларускія клубы ніколі не гулялі са славутым "Ліверпулем". Госці, якія ўчора прыляцелі ў Гомель, як чакаецца, выступяць у наймацнейшым складзе. На гомельскім стадыёне будзе аншлаг.

Паколькі на 2 жніўня прыпадае яшчэ і Дзень дэсантніка, праваахоўнікі ўзмоцняць у Гомелі меры "па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі грамадзян". Усіх супрацоўнікаў міліцыі абласнога цэнтру перавядуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Таксама ў Гомель прыедуць міліцыянты з іншых гарадоў вобласці.

На здымку: Паўабаронца "Ліверпуля" Джордан Хендэрсан (справа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі