Літоўскі дэпутат: Расія не хоча, каб у Беларусі прайшлі сумленныя выбары
На спецыяльнай дыскусіі, арганізаванай літоўскім парламентам, дэпутаты сейма, літоўскія і беларускія эксперты абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзід
Дыскусія "Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў" была
арганізаваная 3 лістапада Камісіяй Сейма па замежных справах,
Еўрапейскім інфармацыйным бюро Сейма і літоўскім Цэнтрам па вывучэнні
Ўсходняй Еўропы.
Па словах дэпутата літоўскага парламента
Эгідзіюса Варэйкіса, Расія не зацікаўленая, каб Беларусь была заходняй
краінай, і размовы пра сумленныя выбары не маюць сэнсу.
Эгідзіюс Варэйкіс: "Я
лічу, што гэта зусім не ў інтарэсах Расіі, каб у Беларусі прайшлі
сумленныя выбары. Няма ілюзій, што Расія зацікаўленая ў пройгрышы
Лукашэнкі. Ім трэба каб ён выйграў, і тады Беларусь зноўку патрапіць у
іх абдымкі. Гэта лепшы сцэнар для Расіі".
Такой думкі быў і
дарадца старшыні Сейма Лаўрынас Касцюнас (Laurynas Kasčiūnas). Паводле
яго, калі Расія будзе вызначаць наступцу Лукашэнкі, то ён не будзе больш
праеўрапейскім.
Лаўрынас Касцюнас: "Калі Расія будзе
рабіць рашэнне па кандыдаце, то ці дапусціць яна менш прарускага
кандыдата? Калі на чале стане новы стаўленік Расіі, то Беларусь стане
яшчэ менш самастойнай. Але і застанецца недэмакратычнай, бо Расія не
экспартуе ліберальную дэмакратыю. Для нас гэта тупік. І калі мы з яго не
выйдзем, то, як і раней, застанемся простымі назіральнікамі".
Таму,
на думку Лаўрынаса Касцюнаса, трэба думаць, як павялічыць рычыгі ўплыву
Еўрасаюза на сітуацыю ў Беларусі. Ён таксама пагадзіўся з экспертам
Цэнтра па вывучэнні Ўсходняй Еўропы Віцісам Юрконісам, што інфармацыйная вайна Расіі зусім не мае мэтай замясціць Лукашэнку, але проста націснуць на яго.
Віціс Юрконіс спыніўся на тым, чым гэтая кампанія розніцца ад папярэдняй. Адно з адрозненняў – рыторыка "Плошчы".
Віціс Юрконіс:"У
часе кампаніі 2006 года пра "Плошчу" не казалі. Цяпер жа пра гэта
кажуць, і кажа шмат хто: і прэтэндэнты ў прэзідэнты, і моладзь, і
прадстаўнікі няўрадавых арганізацый".
Паводле запрошанага на дыскусію эканаміста, старшыні аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леаніда Заікі, выбары – дробязі, самае галоўнае і цікавае для эканамічнага класа – падзел прамысловай уласнасці.
Тым
часам старшыня Камісіі Сейма па замежных справах Эмануэліс Зінгэрыс
запэўніў, што Літва не прадасць Беларусь дзеля сваіх эканамічных
інтарэсаў.
Эмануэліс Зінгэрыс: "Беларусь бачыць патокі
літоўскіх бізнесоўцаў, якія хочуць паўдзельнічаць у прыватызацыі. Але мы
хочам запэўніць, што не прадамо беларускі народ дзеля эканамічных
выгодаў".
У рэшце рэшт, краіны аб'ядноўвае стогадовая гісторыя, дадаў дэпутат Сейма.
На здымку: Эгідзіюс Варэйкіс. Фота: Irmantas Gelūnas/15min.lt