Літва прадасць будынак у Бельгіі, каб пабудаваць консульства ў Гродне
На продаж пойдзе будынак былой літоўскай амбасады ў Брусэлі, які зараз не выкарыстоўваецца.
Пра гэта, па звестках Гродзенскага блога s13, паведаміў прадстаўнік літоўскага Міністэрства замежных справаў Міндаўгас Лашас.
Літоўская амбасада з прэстыжнага раёна Брусэля пару гадоў таму пераехала бліжэй да цэнтра горада. Будынак жа дыпламаты пакінулі літоўскай абшчыне. Таму літоўская дыяспара ў Бельгіі заклікае ўстрымацца ад такога кроку.