"Ліверпуль" у Гомелі: Джэрард трэніраваўся на стадыёне "Цэнтральны" (фота)

Матч пачнецца 2 жніўня а 21-й гадзіне на гомельскім стадыёне "Цэнтральны".

Нагадаем, што самалёт з "Ліверпулем" прызямліўся ў гомельскім аэрапорце днём 1 жніўня, ён спазніўся на паўтары гадзіны. У аэрапорце каманду, а яна прыляцела ў наймацнейшым складзе, сустракалі дзясяткі фанатаў англійскага клуба.

Футбалісты "Ліверпуля" і трэнеры жывуць у гомельскай гасцініцы "Замкавая". З-за праезду аўтобуса з зорнымі гасцямі на паўгадзіны перакрывалася вуліца Савецкая.

Увечары ў сераду прайшла першая трэніроўка гасцей на гомельскім стадыёне.

Капітан "Ліверпуля" Сцівен Джэрард.

Фанаты "Ліверпуля", пераважна беларускія хлопцы і дзяўчаты, падарожнічаюць за гасцямі па Гомелі.

Галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў (справа): заўтра будзе поўны стадыён.

Паўабаронца "Ліверпуля" Джордан Хендэрсан (справа): Пра "Гомель" чуў, але нічога не ведаю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі